Святкуем Калядкі!
Беларуская традыцыя святкавання Каляд прайшла праз стагоддзі і захавалася да нашых дзён. Вучні 1 класа разам з выхаванцамі дзіцячага сада падрыхтавалі калядныя песні, вершы, карагоды. Яны выступілі перад настаўнікамі і вучнямі, пажадалі ўсім здароўя, дабрабыту. Сярод калядоўшчыкаў былі дзед, баба, цыгане, каза, мядзведзь, механоша. Яны атрымалі ў падарунак ад слухачоў шмат салодкіх прысмакаў.
Усім вельмі спадабаліся дзіцячыя Калядкі.