Бульбяны фэст
У рамках шостага школьнага дня ў нас у першыню прайшоў фэст, прысвечаны бульбе.
Пасмакаваць бульбяныя стравы і павесяліцца сабраліся вучні 2- 9 класаў. Уваходным квітком была страва з бульбы. З прэзентацыі бульбяных вырабаў і пачалася імпрэза.
Падчас фэсту маленькія гаспадыні частавалі гасцей спечанымі дранікамі ды іншымі беларускімі стравамі з бульбы.
У гульневай частцы імпрэзы былі праведзены бульбяныя конкурсы пад старажытна - беларускую музыку.