Міжнародны дзень роднай мовы
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Па гэтаму выпадку мы правялі Квiлт - акцыю "Маё любiмае слова на роднай мове". Рэспубліка Беларусь – поліэтнічная дзяржава. У нашай краіне пражываюць больш за 140 народнасцей, і ў любога іх прадстаўніка ёсць магчымасць карыстацца роднай мовай. Больш таго, дзяржава стварае ўмовы для навучання ў краіне на розных нацыянальных мовах.
Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. Таму ў краіне праводзіцца паслядоўная палітыка па яе падтрымцы і развіцці.