День музеев в Вымнянской школе
18 мая вучні Вымнянскай базавай школы сталі ўдзельнікамі пешаходнай экскурсіі "Легенда на кожным кроку", прысвечанай Міжнароднаму дню музеяў і дню народзін вядомага этнографа і фалькларыста М.Я.Нікіфароўскага (17 мая 1845 г.).
Кіраўнік школьнага музея Н.М.Вінаградава разам з вучнямі наведалі тыя мясціны вёскі Вымна, якія згадваюцца ў Легендах Вымнянскага краю, а таксама ўспомнілі легенды знакамітага земляка, якія запісаны ім на малой радзіме.