Дзень роднай мовы ў дашкольнай групе
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Выхаванцы знаёміліся з выказваннямі пра родную мову беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гулялі ў беларускія народныя гульні, чыталі вершы і казкі на роднай мове.