Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Цікавыя квэст-экскурсіі ў Вымне і Бабінічах

Дата: 23 апреля 2018 в 12:05, Обновлено 23 апреля 2018 в 12:38
646 просмотров

19 красавіка 2018 года вучні Вымнянскай ДС-СШ і Бабінічскай СШ сталі ўдзельнікамі квэст-экскурсій. Група вучняў з Бабініч прыехала ў Вымна, а вымнянскія школьнікі выправіліся ў Бабінічы. Вучні таксама наведалі музеі ў гэтых навучальных установах.

  Ля  ўстановы адукацыі “Вымнянская дзіцячы сад-сярэдняя школа” падарожнікаў сустракаюць экскурсаводы  – настаўнікі  Вінаградава Н.М. і Краснабаева А. В. Адсюль, з вуліцы Віцебскай і пачынаецца квэст-экскурсія. Канчатковы пункт да якога прыйдуць падарожнікі - невядомы, яго трэба “рассакрэціць”, выконваючы розныя заданні . А знаходзіцца ён на вуліцы Нікіфароўскага.  На працягу шпацыру ўдзельнікі квэст-экскурсіі адгадвалі загадкі і па першых літарах адгадак склалі назву канчатковага пункта – “калодеж”, які знаходзіцца на месцы Святой крыніцы.

  Змястоўны і цікавы квэст чакаў вымнянцаў ў Бабінічскай СШ, дзе экскурсаводы пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Касцюкевіча У.М. распрацавалі і правялі квэст-экскурсію, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны, з якой даведаліся пра гераізм і мужнасць абаронцаў Бабінічскага сельскага Савета.

  Вучні абедзвюх школ былі задаволены квэст-экскурсіямі. Вось так у цікавай форме Вымнянская ДС-СШ і Бабінічская СШ далучаюць маладое пакаленне да гісторыі малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.