Новости проекта
С 8 марта!
С Новым годом!
С Днем учителя!
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

Выдатная адзнака ў дзённік... дзеду

Дата: 8 мая 2018 в 08:54, Обновлено 10 мая 2018 в 09:49
849 просмотров

Сямікласніца Вымнянскай сярэдняй школы Віцебскага раёна Настасся Такарэц страціла дзядулю, калі ёй было 2 гады. Пра яго франтавыя шляхі дзяўчынка даведалася ад маці. Сярод сямейных рэліквій баявыя ўзнагароды і самая дарагая рэч – дзённік успамінаў, які пакінуў нашчадкам Васіль Дзям’янавіч ХІЛА.

  У сямейным альбоме Галіны Такарэц, маці Настассі, ёсць фотаздымак. На ім — коратка стрыжаны падлетак у пілотцы, яшчэ амаль хлопчык. У свае пятнаццаць гадоў Васіль Хіла ваяваў у брыгадзе імя Сталіна, якая дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Лепельскага і Ушацкага раёнаў. Партызаны пускалі пад адхон варожыя цягнікі, удзельнічалі ў штурме нямецкага гарнізона ў Лепелі, вялі баі супраць карнай экспедыцыі захопнікаў.


  Увесну 1943-га Васіль Хіла трапіў у палон і быў адпраўлены ў канцлагер Шыхаў у Кёнігсберг ва Усходняй Прусіі.

  З дзённіка вязня: 

  “Вясной 1943 года каля вёскі Храменкі адбыўся напружаны бой з немцамі. У выніку я і 7 партызан трапілі ў палон. У канцлагеры мы працавалі больш за 12 гадзін у дзень. За гэта давалі па 70 грамаў хлеба і ўсё. Жылі ў драўляных бараках, абстаўленых двух’яруснымі нарамі. Людзі гінулі ад страшэнных ран, захворванняў, катаванняў. Мне цудам пашчасціла выжыць. Ужо пасля капітуляцыі і афіцыйнай аб’явы аб заканчэнні вайны нас вызвалілі”. 

  Доўгі час пра лёс партызана родныя нічога не ведалі. На ваеннай службе ён знаходзіўся да 1949 года. Васіль Дзям’янавіч за бездакорную службу атрымаў не адзін медаль, але, па ўспамінах дачкі Галіны, даставаў іх рэдка. Не любіў гаварыць пра жудасны час і кінастужкі пра вайну не глядзеў, аднак да апошніх дзён жыцця захоўваў выразаны артыкул з газеты «Правда» пра ўзяцце Рэйхстага і Перамогу.

  У чацвёртым класе ўнучка ветэрана Настасся напісала творчую даследчую працу “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”, якую прысвяціла памяці дзядулі. Школьніца цікавіцца не толькі ваеннай гісторыяй, але і мінулым сваёй малой радзімы. 

  — Сустракаючы ветэранаў, заўжды ўспамінаю расказы пра дзядулю. Нашаму пакаленню, магчыма, цяжка ў поўнай меры зразумець, які кошт яны заплацілі. Упэўнена, што мы павінны зберагчы памяць пра іх дзяля нашай будучыні. Ганаруся, што мая сям’я мае дачыненне да Вялікай Перамогі, — тлумачыць сваю пазіцыю дзяўчынка. 

  Дарэчы, школа, у якой вучыцца Настасся, вядомая ў раёне і за яго межамі патрыятычнымі традыцыямі і пошукавай работай юных краязнаўцаў па ўстанаўленні прозвішчаў салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, якія тут загінулі. У 2012 годзе настаўнік інфарматыкі Вячаслаў Марозаў на сайце ўстановы адукацыі запусціў інтэрнэт-праект “Коштам жыцця” з базай даных загінуўшых на землях сельсавета вызваленцаў. Зараз у пошукавай працы краязнаўчага гуртка пад кіраўніцтвам Вячаслава Мікалаевіча задзейнічана 12 вучняў. Агульнымі намаганнямі ўдакладнена больш за 7000 прозвішчаў салдат, пра лёс якіх родныя і нашчадкі нічога не ведалі. Штогод на Дзень Перамогі ў Вымна прыязджаюць сем’і абаронцаў з розных рэгіёнаў Расіі, Украіны, Казахстана. На чарговае свята чакаюць таксама шматлікіх гасцей.

Андрэй ЗАХАРАЎ, «СГ» (andryxxxz@gmail.com)

  Фота з сямейнага архіва Настассі ТАКАРЭЦ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.