Дзень роднай мовы
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
"Роднай мовы гук чароўны..." Пад такой назвай у Вымнянскай базавай школе прайшло Свята роднай мовы. мерапрыемства адправiлiся ў падарожжа па роднай мове, чыталi вершы, слухалi беларускiя песнi, праявiлi творчыя здольнасцi, прынялі ўдзел у гульнях i конкурсах.